Home 🎬 Bollywood 🎵 Pakistani 🎤 English Pop

Dzikaje Paljavannje Karalja Staha

👤 Leibonik 🎼 Dzikaje Paljavannje Karalja Staha ⏱️ 6:58
🎵 1345 characters
⏱️ 6:58 duration
🆔 ID: 13934873

📜 Lyrics

Званы над дрыгвою
Над чорнай вадою
Даўно ўжо тут не гучаць
Верасовыя пусткі
Скаваныя вусны -
Жах не дае закрычаць

Сёння ўсю ноч да свiтання -
Дзiкае паляванне
Шляхты дачцы свой жах не ўтоiць ў вачах
На балоце сёння палюе Стах

Белыя скронi -
Маўклiвыя конi
Дрыгву не крануць капытом
Павiнна згiнуць панна -
Так прадказана -
Як каласы пад сярпом

Сёння ўсю ноч да свiтання -
Дзiкае паляванне
Шляхты дачцы свой жах не ўтоiць ў вачах
На балоце сёння палюе Стах

Па засценках моўчкi шляхта
Пахавалася ў змрок
Над дрыгвою ходзiць панна
З верасоў пляце вянок

Спяць Балотныя Ялiны
Цвыркуны спяць у чароце
Аступiўшыся ў купiнах
Панна знiкла у балоце

Апошнюю ноч да свiтання -
Дзiкае паляванне
Шляхты дачцы свой жах не ўтоiць ў вачах
На балоце сёння палюе Стах

⭐ Rate These Lyrics

Average: 0.0/5 • 0 ratings