Home 🎬 Bollywood 🎵 Pakistani 🎤 English Pop

Смачна і хутка

👤 Leibonik 🎼 Жакі ⏱️ 5:48
🎵 1614 characters
⏱️ 5:48 duration
🆔 ID: 17065894

📜 Lyrics

Я ўбачыў цябе на Інсцітуце культуры
І сэрца налілася крывёй паўнютка
На вуха адразу заспявалі амуры
Што усё ў нас будзе смачна і хутка
Смачна мы вусны адно аднаго
Піць будзем, быццам бы цёмнае піва
І хутка ўсё скончыцца, бо мы з табой
Розныя вельмі - і гэта не дзіва
Тубудубудунбун-тубудубудун
Ты мая златка, я твой хадун
У тваёй тумбачцы адна з многіх шуфлядка
Я твой хадун, ты мая златка

Ты хацела бургераў і іншых страў -
Толькі табою адноў я пасціўся
Зорак Мішлена з нябёс не хапаў
Хутка на жаль я табой атравіўся
Смачна з табой нам разам было
Старэнькі трамвай нам грукатаў паланэзам
Калі у адно перамешваліся
Гарчыца мая з тваім маянэзам
Тубудубудунбун-тубудубудун
Ты мая златка, я твой хадун
У тваёй тумбачцы адна з многіх шуфлядка
Я твой хадун, ты мая златка

Тубудубудунбун-тубудубудун
Ты мая златка, я твой хадун
У тваёй тумбачцы адна з многіх шуфлядка
Я твой хадун, ты мая златка

⭐ Rate These Lyrics

Average: 0.0/5 • 0 ratings