Home 🎬 Bollywood 🎵 Pakistani 🎤 English Pop

Ноч у празрыстай смузе

👤 PyLai 🎼 Гранёный ⏱️ 4:39
🎵 2111 characters
⏱️ 4:39 duration
🆔 ID: 21371580

📜 Lyrics

Намалюй мне ўсе карціны свету
Раскажы, як трэба жыць
Праспявай пракураным фальцэтам
Тонкай прозай апішы
Як было нам горача ў змроку
Ціха гаслі ў горадзе агні
І ніхто ня згінуў сёння ўночы
Так казаў мой смешны аптымізм

І няма патрэбы турбавацца
Граем ролі мы, як мае быць
Можаш дапіваць і апранацца
Ці са мной аголеная піць

Толькі гэтай хвіліны не аддавай
Гвалтоўнаму свету не трэба спакой
Мы будзем казаць фігню, а на сэнс напляваць
Ноч ахінае нас празрыстай смугой

Ў гэтай цемры смерці мы не згледзім
Палітычных глупстваў дно
Хай жа сёння не заснуць суседзі
Хай праз сцены будзе ім чутно
Як было нам горача ў змроку
Ціха гаслі ў горадзе агні
І ніхто не згінуў сёння ўночы
Так казаў мой годны пацыфізм

І няма патрэбы турбавацца
Граем ролі мы, як мае быць
Можаш дапіваць і апранацца
Ці са мной аголеная піць

Толькі гэтай хвіліны не аддавай
Гвалтоўнаму свету не трэба спакой
Мы будзем казаць фігню, а на сэнс напляваць
Ноч ахінае нас празрыстай смугой

Толькі гэтай хвіліны не аддавай (толькі не аддавай)
Гвалтоўнаму свету не трэба спакой (гвалтоўны сусвет)
Мы будзем казаць фігню, а на сэнс напляваць (мы будзем казаць фігню)
Я абвяшчаю ноч у празрыстай смузе

⭐ Rate These Lyrics

Average: 0.0/5 • 0 ratings