Home 🎬 Bollywood 🎵 Pakistani 🎤 English Pop

Karaleuskaja

👤 Litvintroll 🎼 Czornaja Panna ⏱️ 5:07
🎵 1831 characters
⏱️ 5:07 duration
🆔 ID: 9552578

📜 Lyrics

Я нарадзіўся ў смутны час,
Прадбачаны ваўхвамі,
І цемра разышлася,
Дыхаць стала ўсім лягчэй

Я вызваліцель, ваш герой,
Прадказаны багамі.
Здыміце капялюшы
і схіліцеся ніжэй

Мой лес быў прадказаны -
Я хутка буду каралем!
Тады тугу і скруху
Адразу выпалю агнем!

Трон мой каштоўны
Да гары ўздыміце.
Вышэй! Вышэй! Вышэй!
Гімны спявайце
Сцягі разгарніце,
Вецер няхай іх калыша!

У гушчар статак рушыцца
Без пастуха дагляду,
Патрэбен вашай грамадзе
Надзейны павадыр

Мячом, агнем і бізуном
Адстойваю ўладу
І дзідамі сталевымі
Падтрымліваю мір

Мой шлях запэўны самы,
Людзей да шчасця ен вядзе!

А тыя, хто не з намі
У ліхе будуць і бядзе

Цяжкія хмары,
Блуканні ў цемры -
Поспех мяне абышоў

Морак заблытаў,
Шлях абраў я дрэнны -
Шлях, што раптоўна прывеў,
На эшафот...

Знянацку ўсе змянілася -
Дзе апынуўся я?
У што параўтварыўся
Замак караля?

Пятля - мая карона,
Шыбеніца - трон!
Раве натоўп навокал -
Гамон! Гамон! Гамон!

Петлю на шыі
Тужэй зацягніце -
Вецер шалены свішча.

На папярэчцы
Да гары ўздыміце
Вышэй! Вышэй! Вышэй!

⏱️ Synced Lyrics

[00:59.06] Я нарадзіўся ў смутны час,
[01:01.77] Прадбачаны ваўхвамі,
[01:03.55] І цемра разышлася,
[01:05.36] Дыхаць стала ўсім лягчэй
[01:08.00] Я вызваліцель, ваш герой,
[01:09.87] Прадказаны багамі.
[01:12.54] Здыміце капялюшы
[01:13.50] і схіліцеся ніжэй
[01:16.28] Мой лес быў прадказаны -
[01:18.05] Я хутка буду каралем!
[01:24.32] Тады тугу і скруху
[01:26.10] Адразу выпалю агнем!
[01:32.45] Трон мой каштоўны
[01:34.21] Да гары ўздыміце.
[01:36.07] Вышэй! Вышэй! Вышэй!
[01:40.51] Гімны спявайце
[01:44.46] Сцягі разгарніце,
[01:45.38] Вецер няхай іх калыша!
[02:06.19] У гушчар статак рушыцца
[02:08.87] Без пастуха дагляду,
[02:10.60] Патрэбен вашай грамадзе
[02:12.43] Надзейны павадыр
[02:14.21] Мячом, агнем і бізуном
[02:16.92] Адстойваю ўладу
[02:18.79] І дзідамі сталевымі
[02:20.50] Падтрымліваю мір
[02:22.35] Мой шлях запэўны самы,
[02:25.05] Людзей да шчасця ен вядзе!
[02:30.45] А тыя, хто не з намі
[02:33.15] У ліхе будуць і бядзе
[02:39.48] Цяжкія хмары,
[02:41.32] Блуканні ў цемры -
[02:43.12] Поспех мяне абышоў
[02:47.63] Морак заблытаў,
[02:49.48] Шлях абраў я дрэнны -
[02:51.23] Шлях, што раптоўна прывеў,
[02:55.40] На эшафот...
[04:09.42] Знянацку ўсе змянілася -
[04:10.43] Дзе апынуўся я?
[04:11.28] У што параўтварыўся
[04:12.27] Замак караля?
[04:13.15] Пятля - мая карона,
[04:14.09] Шыбеніца - трон!
[04:14.93] Раве натоўп навокал -
[04:17.67] Гамон! Гамон! Гамон!
[04:19.46] Петлю на шыі
[04:21.25] Тужэй зацягніце -
[04:23.04] Вецер шалены свішча.
[04:27.55] На папярэчцы
[04:29.35] Да гары ўздыміце
[04:32.00] Вышэй! Вышэй! Вышэй!
[05:04.77]

⭐ Rate These Lyrics

Average: 0.0/5 • 0 ratings